
У Каліфорніі няма пажаранебяспечнага сезона, але такога маштабу вогненая стыхія ўпершыню, кажа беларуска Ларыса Іванчык, якая 5 гадоў жыве ў адным з раёнаў Лос-Анджэлеса. Паводле Ларысы, прычынай пажару можа быць не толькі прыродная стыхія:
— Проста выявілася вельмі шмат праблем у нашай Каліфорніі. Вадасховішчы не запоўненыя, скарацілі фінансаванне пажарных — як у плане грошай, так і людзей. І цяпер гэта вельмі вялікая праблема. Наш штат самы пажаранебяспечным, і, як высветлілася, нам не стае нават тэхнікі і людзей для тушэння. І помач да нас не спяшаецца, бо, як я разумею, мэр і губернатар Каліфорніі цалкам хаваюць сітуацыю, якая адбываецца. Але я ўважаю, што нам патрэбна помач.
Вырас ровень злачыннасці ад нелегалаў, якія пад пагрозай вывазу з Амерыкі. У час пажару актывізаваліся злачынцы, якія займаюцца рабаваннем. Такія моманты зафіксаваны на відэа, кажа Ларыса Іванчык.
Беларускае Радыё Рацыя