Распачаўся навучальны год, з гэтай нагоды паразмаўляем пра стан беларускай адукацыі. Якім бачыцца яе ўзровень цяпер? Ці паглыбляецца русіфікацыя школьнай сістэмы? І як Расея спрабуе прыцягнуць беларускіх выпускнікоў да сябе. На гэтыя і іншыя пытанні адказвае кіраўнік Беларускай Асацыяцыі Адукацыі і Навукі, старшыня камісіі па адукацыі Каардынацыйнай Рады Беларусі, кандыдат навук Павел Церашковіч.

РР: У адным са сваіх інтэрв’ю Вы казалі, што парктычна ўсе апошнія тры дзесяцігоддзі – гэта суцэльная дэградацыя сістэмы адукацыі. Ці штосьці змянілася за апошні год?
Павел Церашковіч: Не, на жаль, лепш не становіцца. Паказчыкам дэградацыі, прынамсі вышэйшай адукацыі, дзе дастаткова лёгка можна адсачыць, з’яўляецца прысутнасць вышэйшай школы Беларусі ў міжнародных рэйтынгах. У самым аўтарытэтным рэйтынгу Times Higher Education гадоў 7 – 8 таму былі беларускія ўніверсітэты, быў БДУ, была Палітэхнічная Акадэмія, зараз іх там няма. Ёсць альтэрнатыва Times Higher Education – Шанхайскі рэйтынг універсітэтаў, якія прадстаўляюць эксперты кітайскія, і вось там таксама няма аніводнага беларускага ўніверсітэта. І што асабліва крыўдна, нібыта сяброўская краіна зараз для Беларусі, але няма там беларускіх універсітэтаў. Там ёсць універсітэты Туніса, Эфіопіі, Кеніі...
Пазіцыі беларускіх універсітэтаў становяцца ўсё горшымі і горшымі. І гэта абсалютна невыпадкова, таму што калі міністр адукацыі кажа, што ва ўніверсітэтах 30% выкладчыкаў займаюцца навукай, то гэта азначае, што 70% увогуле навукай не займаюцца. І калі выкладчык не займаецца навукой, то, даруйце, ў сённяшнім універсітэце гэта ўжо не выкладчык.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






