Атрымаць вышэйшую адукацыю, легалізавацца, пабудаваць сям’ю, знайсці аднадумцаў і пры гэтым застацца палітычна ці грамадска актыўным. Такія праблемы цяпер стаяць перад беларускай моладдзю, якая пачынаючы з 2020 года апынулася ў эміграцыі.

Сваімі разважаннямі падзяліўся чалец рады Задзіночання беларускіх студэнтаў Яўген Дзенісенка:
– Мне здаецца, што адна з галоўных праблемаў моладзі, гэта, канешне, трапляючы ў эміграцыю, знайсці аднадумцаў, нейкую суполку. Таму што я магу казаць пра свой досвед – вельмі шмат часу трэба на тое, каб зразумець вось гэтую новую рэальнасць, калі ўсё новае, пачынаючы з новай мовы, з новых нейкіх законаў, з новых правілаў ва ўніверсітэтах тых жа. І, канешне, мне здаецца, што першы час менавіта з’яўляецца такая рызыка, што чалавек пачынае закрывацца ў сябе.
Задзіночанне беларускіх студэнтаў пазіцыянуе сябе як нацыянальны студэнцкі саюз Беларусі. Гэта аб’яднанне актыўных беларускіх студэнтаў, пераважна якія зараз знаходзяцца ў замежжы.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя