У Witrynie Domu Wschodniego Варшавы адбылася цікавая лекцыя на тэму «Нацыянальная палітыка польскай дзяржавы на Палессі ў 1921 -1939 гадах”. Прачытаў лекцыю доктар гісторыі Павел Абламскі, супрацоўнік архіву Інстытута Пілецкага.
Гісторыя Палесся – блізкая тэма для доктара гісторыі Абламскага, паколькі ён родам з Берасця. Гаворыць Павел Абламскі:
-Калі б польская дзяржава праіснавала пасля 1939 году, нават нягледзячы на тое, што ў другой палове 30-х гадоў гэта была досыць рэпрэсіўная ў адносінах да нацыянальных меншасцяў, то гэтыя працэсы былі б больш натуральнымі. Пасля 1939 года прыйшла савецкая ўлада, якая праводзіла на гэтай тэрыторыі досыць рэпрэсіўную палітыку. Рэпрэсуючы гэтых дзеячоў.
Зацікаўленых гэтай тэмай аказалася нямала. Пасля лекцыі Паўлу Абламскаму было зададзена некалькі цікавых пытанняў, якія тычыліся гісторыі Палесся і палешукоў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя