BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Янак Коўзель: Алесь быў чалавекам-святам

Біяінфарматык, доктар прыродазнаўчых навук Янак Коўзель на працягу 6 гадоў прыязджаў да Алеся Пушкіна ў вёску Бобр.

Паводле Янака Коўзеля, Алесь быў чалавекам-святам, заўсёды адкрытым для людзей, хаця мясцовыя жыхары не вельмі яго цанілі і ставіліся насцярожана да яго дзейнасці:

– Алесь зрабіў такі даўншыфцінг з Віцебска, дзе ў яго было такое бурлівае жыццё і свая першая прыватная галерэя. Ён зрабіў такі свядомы выбар паехаць у вёску, дзе ён нарадзіўся. Ён там насамрэч ствараў вельмі шмат, шмат рабіў для жыхароў Бабра, гэта не толькі палітычныя акцыі, гэта таксама і святы, Купалле, пра якое ўсе ведаюць, і таксама калядаванне.

Доктар Янак Коўзель жыве ў Нямеччыне. Але на адкрыццё выставы Алеся Пушкіна 6 жніўня прыехаў адмыслова. Дарэчы, выстава будзе праходзіць  у Варшаве да канца жніўня ў Музеі Вольнай Беларусі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя