Падчас дыскусіі паміж сябрамі Каардынацыйнай Рады Раманам Кісляком і Яраславам Бекішам, якая адбылася 23 студзеня ў грузінскім Батумі, Яраслаў закрануў тэму платы за грамадскую дзейнасць.

Яраслаў Бекіш упэўнены, што настаў час «плаціць» і ён тлумачыць за што:
-Думаю, не толькі беларусам, а ўвогуле ўсім людзям даводзіцца плаціць, каб чагосьці дасягнуць. Беларусы не плацілі за свае мэты шмат гадоў. У 2020 пачалі. Гэта гучыць вельмі непапулярна. Ніхто не хоча плаціць, але калі ёсць мэта, то трэба.
Па словах Яраслава Бекіша, спосабы так званай «платы» бываюць розныя:
-Хтосці плаціць сваім удзелам у палітычных працэсах, хтосьці плаціць, змагаючыся ва Украіне, хтосьці плаціць тым, што вымушаны сядзець за кратамі. Але да 2020 года мы не плацілі, а зараз мы і плацім за сваю будучыню, і расплачваемся за тое, што ў нас накапіліся даўгі перад Радзімай.
Падчас дыскусіі таксама падымаліся пытанні працы Каардынацыйнай Рады і стратэгія дзейнасці беларусаў на бліжэйшыя некалькі год.
Беларускае Радыё Рацыя






