BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Яраслаў Іванюк: Маю гонар быць сярод выдаўцоў беларускага слова

Кіраўнік фонду “Камунікат”, журналіст Яраслаў Іванюк адзначаны разам з іншымі незалежнымі выдаўцамі беларускай кнігі калектыўнай прэміяй “Людзі Свабоды” за 2024 год.

Пра гэту прэмію кажа Яраслаў Іванюк:

– Гэта вялікі гонар, што “Радыё Свабода” прызнала нашу працу як беларускіх незалежных выдаўцоў вартую адзначэннем гэтага звання “Людзі Свабоды”. Бо сапраўды ў сітуацыі, калі ў Беларусі выдавецкая дзейнасць на гэты момант амаль немагчымая, тое, што мы робім па-за межамі Беларусі, а таксама тое, што робяць яшчэ тыя, якія засталіся ў Беларусі – гэта ўвесь час распаўсюджванне слова.

Па словах Яраслава Іванюка, прэміяй «Чалавек Свабоды» ў мінулым годзе быў пасмяротна адзначаны мастак Алесь Пушкін, з якім Яраслаў быў знаёмы:

– Я ганаруся таксама тым, што раней гэтым “Чалавекам Свабоды ўжо пасмяротна, на жаль, быў прызнаны таксама Алесь Пушкін. Для мяне гэта таксама вельмі важна, таму што я з Алесем быў знаёмы. Ён, дарэчы, нарадзіўся ў той самы дзень, што і я  – 6 жніўня, толькі на два гады раней. Гэта для мяне быў важны чалавек, таму таксама важна, што побач з ім як “Чалавек Свабоды”.

Яраслаў Іванюк упэўнены, што сёлета часткай калектыўнай прэміі “Людзі Свабоды” за 2024 год ёсць і шмат беларусаў у Беларусі,  якія прыклалі намаганні да стварэння беларускага друкаванага слова.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя