BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Яраслаў Кот: Беларусы былі заўсёды моцныя ў індустрыі мабільных гульняў

Сённяшні госць «Рацыі» — Яраслаў Кот, дарадца Асацыяцыі беларускага бізнеса за мяжой і заснавальнікам праекту BelGameDev. Абмяркоўваем з ім міф пра тое, што сучасная Беларусь — гэта IT-краіна. А таксама гутарым пра поспехі беларускага бізнесу ў галіне высокіх тэхналогій за мяжой. Каля мікрафону Алеся Вербаловіч.

РР: Магчыма, вы маглі б неяк акрэсліць, расказаць пра стан беларускай IT-сферы за яе межамі? Я ведаю, што ёсць некаторыя выбітныя поспехі ў галіне гульнявой мабільнай распрацоўкі і перамогі у некаторых конкурсах.

Перамогі і камерцыйны поспех не заўсёды працуюць поруч, таму што ў некаторых галінах ёсць творчыя намінацыі, конкурсы, а ёсць бізнесовыя з іншымі крытэрыямі. Так, беларусы ў IT замежжа — вялікая, але яшчэ неарганізаваная такая моц. Найбуйнейшыя кампаніі ў свеце IT — з беларускімі каранямі, і яны раней дапамагалі і ў Беларусі некаторым культурным праектам, і цяпер дапамагаюць у эміграцыі, спансуюць культурныя праекты па спадчыне і адраджэнні беларускіх традыцый. Так што нам ёсць чым ганарыцца.

А ў геймдэве таксама прадстаўленыя беларусы на некаторых міжнародных конкурсах як распрацоўшчыкі, незалежна ад таго, дзе яны жывуць — ці ў ЗША, ці яшчэ дзесьці. Ёсць адна з вялікіх рэгіянальных узнагарод East European Games World, і там кожны год намінуюцца беларускія распрацоўшчыкі, распрацоўшчыкі з 11–17 краін розных.

І ў гэтым годзе двое з нашых распрацоўшчыкаў. І мы правялі даследаванне: беларускія распрацоўшчыкі гульняў стварылі за мінулы год больш за 87 відэагульняў — мабільных, камп’ютарных і г.д. Нават адна каманда беларусаў, якая ў Польшчы зарэгістравана, “New Folder Games”. Яны нават 7 праектаў з віртуальнай рэальнасцю, і адзін з іх выйшаў у фінал конкурсу Hidden Jam. Гэта конкурс для гульняў з невялікім бюджэтам, але з цікавымі ідэямі і крэатыўным дызайнам.

Мы заўсёды былі моцныя ў мабільнай індустрыі, мабільных гульняў. У Беларусі заўсёды была вялікая колькасць гульняў. У 2019-м годзе Highcore Games перамаглі з гульнёй Tank Salad, а ў гэтым годзе Sunstorm Games перамаглі з гульнёй Raccoon Mania. Я меў гонар быць на сцэне і атрымліваць гэтую ўзнагароду, бо быў удзельнікам каманды Sunstorm Studio. Яны запрасілі мяне як члена каманды на сцэну. У гэтай студыі ўсе беларусы з вялікім досведам. Гэта прыемна, што мы ўсё яшчэ як беларусы можам атрымліваць узнагароды.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Яраслаў Кот нагадвае — беларускія ўлады ствараюць умовы, каб IT-кампаніі проста так не маглі сысці з краіны. Часта гэта прыводзіць да таго, што ў Беларусі фармальна застаюцца юрыдычныя асобы, якія амаль што не ажыццяўляюць дзейнасць.

Беларускае Радыё Рацыя