Як Еўропа і Беларусь выкарыстоўваюць штучны інтэлект, чаму гэтая з’ява зменіць свет і як улады краін спрабуюць рэгуляваць яго выкарыстанне.

Пра гэта гутарым з сённяшнім госцем Рацыі Яраславам Катом, дарадцам Ассацыяцыі беларускага бізнеса за мяжой і заснавальнікам праекту BelGameDev. Каля мікрафону Алеся Вербаловіч.
РР: Што за нарматыўны акт, на якія краіны ён распаўсюджваецца?
— Artificial Intelligence гэта закон, што прыняты ЕЗ і ён распаўсюджваецца на краіны, што ўваходзяць у ЕЗ і на краіны, што хочуць далучыцца да ЕЗ. А таксама ён распаўсюджваецца на кампаніі, нават з іншых краін, што вырабляюць нейкія праграмы, і што прадаюцца ў ЕЗ.
РР: Што самае адметнае ў ім, як цяпер рэгулюецца выкарыстанне штучнага інтэлекта?
— Перш за ўсё там ёсць палажэнні, што з’явіліся ў General Data Protection – заканадаўства аб ахове персанальных дадзеных. На гэты момант гэта распазнаванне твараў – гэта таксама частка персанальных дадзеных, на якую мы маем права, і ніхто без нас ніхто не можа гэта выкарыстоўваць для нейкіх мэтаў. Мы маем правы ахоўваць гэтыя персанальныя дадзеныя. Гэты новы акт забараняе тэхналогію штучнага інтэлекту распазнавання твараў, нават праваахоўнымі арганізацыямі, з выключэннямі, калі яны маюць разавыя дазволы на канкрэтныя злачынствы, на пошукі канкрэтнай асобы, у канкрэтным рэгіёне. І потым яны павінныя ўсё выдаліць і не могуць шукаць кагосьці іншага, і карыстаць, збіраць дадзеныя пра кагосьці іншага. Гэта першы момант. І ён добры таксама для тых, хто баяўся Старэйшага брата, так званага. ЕЗ, як дэмакратычная тэрыторыя, хоча ахаваць жыццё і долю чалавека. Гэта жаданне, каб не было моманту, калі нешта можа ўплываць на жыццё і долю чалавека, што не мае адказнасць. І таму ўва ўсіх месцах, нават тое, што яны не сфармулявалі, як прынцып, маем разумець, што калі нешта ўплывае на жыццё, здароўе, долю чалавека, і вы карыстаеце штучны інтэлект, то будуць праблемы. Усе арганізацыі, што працуюць са штучным інтэлектам яны маюць рэгістраваць праграмы штучнага інтэлекту ў ЕЗ, ЕЗ будзе разглядаць пратаколы і будзе даваць каментары пра бяспеку гэтага інструменту штучнага інтэлекту. Калі вы не паправіце гэтыя каментары, то будуць вялікія штрафы на юрыдычных асобах. Нават больш за 35 мільёнаў некаторыя.
Як зазначае эксперт, штучны інтэлект цяпер выкарыстоўваецца практычна ў любой сферы чалавечага жыцця і істотна спрашчае яго.
Беларускае Радыё Рацыя