BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Яшчэ 12 інтэрнэт-старонак прызнаныя экстрэмісцкімі

12 – столькі інтэрнэт-старонак было прызнана экстрэмісцкімі за апошні час судамі Берасцейскай вобласці. Гэта крыніцы інфармацыі ў Тelegram, Іnstagram і YouTube.

Суды Берасцейскай вобласці найбольш цікавілі крыніцы інфармацыі, якія маюць па некалькі тысяч ці па некалькі дзясяткаў тысяч падпісчыкаў.

Лідзіруючую пазіцыю займаюць інфармацыйныя крыніцы ў тэлеграм. Так у спіс трапілі тэлеграм-каналы “Беларуский Дом в Украине – взаимопомощь” , “FRIEDMAN”, “Переможний Магдiяж”,  “Наталля с двумя “Л””.

Экстрэмісцкай таксама была прызнаная старонка ў Фэйсбук арганізацыі “Belpol”, інстаграм і цік-ток з назвай “osb.belpol” ды ютуб “BELPOL”.

Не абмінулі берасцейскія суды старонку ў інстаграм пад назвай  “zyve_belarus_vechna”, “belarus_com”  і “welcome.to.belarus”.

Беларускае Радыё Рацыя