Гэта імя Васіля Аўсейчыка, які нарадзіўся ў Гарадзенскай вобласці. Быў расстраляны ў 43 гады. Рэабілітаваны ў 1989 годзе з-за адсутнасці складу злачынства, кажа дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі ў Варшаве, даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Станкевіч:
— Яго арыштавалі 10 верасня 1937 года. З пратаколу допытаў было вядома, хто яго арыштовываў. Там было напісана прозвішча супрацоўніка НКВД — Нікіценка. І крыху пазней мае калегі дапамаглі мне даведацца, што гэта быў за чалавек і чаму яго арыштавалі. Ён жыў у Менску, пазначана, што на Фабрычнай заводскай вуліцы, дом 28. Нарадзіўся ў 1894 годзе. На жаль, больш пра яго пакуль нічога не вядома.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Паводле Ігара Станкевіча, асудзілі Васіля Аўсейчыка за шпіянаж на карысць Польшчы. У тыя гады пакаранне за шпіянаж было распаўсюджаным.
Беларускае Радыё Рацыя