Знайшоў працу, атрымаў карту пабыта і чакае праязны дакумент, пачаў вучыць літоўскую мову. Так выглядаюць справы ў былога палітвязня, які быў прымусова дэпартаваны ў Літву амаль што пяць месяцаў таму, каардынатар руху «Еўрапейская Беларусь», адзін са стваральнікаў моладзевага руху «Зубр» Яўген Афнагель.

Пра сваё бягучае жыццё распавёў сам суразмоўца:
– Справы выдатныя, якія могуць быць у свабоднай краіне пасля вызвалення. Я ўжо атрымаў від на жыхарства. Чакаю іншыя дакументы, якія дазволяць выязджаць з краіны. У мяне ёсць праца. Я ўжо не першы раз у эміграцыі, таму крышачку я ведаю літоўскую мову, нешта зараз спрабую вывучыць. У мяне тут шмат сяброў, шмат сяброў таксама ў Польшчы, шмат засталося ў Беларусі. На жаль, шмат засталося і ў турмах.
Яўгену Афнагелю былі прад’яўленыя абвінавачванні па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці і ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках. Вынік суда – 7 гадоў зняволення, пяць з якіх ён правёў за кратамі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






