Партыя Беларускай хрысціянскай дэмакратыі адной з першых узнавіла сваю дзейнасць у эміграцыі ў Польшчы. Якая праца праводзіцца сябрамі партыі? Пра вопыт удзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду.

Пра спробу аднавіць палітзняволенага Паўла Севярынца ў ПЭН-цэнтры мы пагаворым з “Госцем Рацыі”, кіраўніком аддзялення партыі БХД у Варшаве Яўгена Дудкіным:
РР: Была акцыя салідарнасці са сустаршынём вашай партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўлам Севярынцам. Яе арганізавала ваша партыя ці гэта штотыднёвыя акцыі да якіх вы далучыліся?
– Беларуская хрысціянская дэмакратыя, якая арганізоўвала акцыю 3-га ліпеня 2021 года, якая называлася “Магутны Божа”, сабрала свой актыў. Гэта акцыя скончыла сваё існаванне. Ёсць іншыя акцыя, якая была паралельна – гэта “Беларусы Варшавы”, усеагульная. Мы, хрысціянскія дэмакраты бачылі сэнс, каб гэтая акцыя была захаваная, таму калі мы штосьці планавалі зрабіць, то мы прыходзілі да арганізатараў, каб яны падалі заяўку, каб яны гэтую працу працягвалі, каб мы не канкуравалі з іншымі палітычнымі структурамі, каб мы адзін аднаго дапаўнялі.
РР: То бок вы прапанавалі арганізатарам штотыднёвай акцыі менавіта такую тэму?
– Так, загадзя прапанавалі арганізатарам акцыі “Беларусы Варшавы”, што будзе чатыры гады з моманту затрымання Мікалая Статкевіча і Паўла Севярынца. Мы прапанавалі, каб яны пазначылі тэму гэтай акцыі, што мы прадстаўнікі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і “Народнай Грамады”, заклікаем сваіх прыхільнікаў таксама прыйсці, так яно атрымалася. Таму я хачу падзякаваць арганізатарам акцыі, за тое што яны своечасова падалі дакументы, падрыхтаваліся тэхнічна. Я таксама хачу падзякаваць нашым прыхільнікам, людзям якія прынеслі банеры, плакаты, фотаздымкі. Такім чынам мы выказалі салідарнасць. Спікерам быў Вячаслаў Сіўчык. Сёння праца, якую мае Беларуская хрысціянская дэмакратыя, з аднаго боку мы распаўсюджваем ідэі ўласнай партыі. Па-другое, мы стараемся ўзаемадзейнічаць, а не канкурыраваць там, дзе мы маем супольныя мэты з іншымі супольнасцямі.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя






