17 верасня 1939 года Савецкі Саюз напаў на Польшчу і пад лозунгам яднання Беларусі раздзяліў з Гітлерам тэрыторыю Польшчы. Сведку тых падзей ўраджэнцу вёскі Міжлессе Бярозаўскага раёна Яўгену Дзенісюку на момант нападу было 4 гады.
З гэтага гістарычнага моманту ён добра памятае пазнейшыя падзеі і стварэнне калгаса ў Міжлессі ў пасляваенны час. Расказвае Яўген Дзенісюк:
– Калі арганізоўваліся калгасы, то над гэтым прыйшлося працаваць КДБ, бо людзі супраціўляліся па-рознаму. Жанчыны найперш адмаўляліся ісці ў калгас. Старшыняў калгасаў мянялі як пальчаткі. Прызначалі такіх актывістаў, якія ў сельскай гаспадарцы самі нічога не ведалі, лайдакі былі. У асноўным былі з усходняй Беларусі.
Яўген Дзенісюк памятае, як жанчыны лажыліся пад трактар, калі забіралі ў іх сямей землі. Ён не захацеў заставацца ў вёсцы і працаваць у калгасе «за палачкі». Вывучыўся на настаўніка фізікі і ўсё жыццё прапрацаў у Бярозаўскай школе.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя