1400 — роўна столькі дзён за кратамі перабывае палітвязень з Берасцейскай вобласці Яўген Камбуль. Яму былі прад’яўленыя адразу ж тры палітычна матываваныя артыкулы Крымінальнага кодэксу.
Палітвязню Яўгену Камбулю прад’явілі ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — хуліганства, здзейсненае групай асобаў, ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — хуліганства і арт. 309 Крымінальнага кодэкса — наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін.
Мужчына быў затрыманы і асуджаны за блакіроўку чыгуначных пуцей і развешванне пудзілаў у Берасці. Асуджаны за такія эпізоды як размяшчэнне на праезнай частцы дарогі і падпал трох аўтамабільных колаў, пашкоджанне шкла ў памяшканні аддзялення міліцыі на суму 160 рублёў, вывешванне манекена (лялькі-пудзілы) з надпісамі «АМАП» і так далей.
Прысуд — пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя — Аляксандр Семянчук. Палітвязень утрымліваецца ў турме №4.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя