Сённяшні час паказвае, што без дзяржаўнасці няма ў народа будучыні. І менавіта за сваю дзяржаву змагаліся беларусы ў 1918 годзе, абвяшчаючы незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Кажа старшыня Беларускага саюза ў Польшчы Яўген Вапа:
– Калі я думаю ў катэгорыях незалежнай дзяржаўнасці і народа беларускай нацыянальнасці, то не будзе шляху ў будучыню. А мы павінны думаць перспектывай не толькі сённяшняга дня і яе ўлічваць, але думаць пра тое, што не можа знікнуць з геапалітычнай, геаграфічнай палітычнай карты свету Рэспубліка Беларусь, якая вось палітычна выявілася ў выглядзе Беларускай Народнай Рэспублікі.
Таксама, дадае Яўген Вапа, калі мы пачуваем адказнасць за сваю дзяржаву і свой народ, то павінны думаць і гаварыць па-беларуску.
106 гадоў таму адбылося абвяшчэнне незалежнасці першай нацыянальнай дзяржавы — Беларускай Народнай Рэспублікі. Назва Дзень Волі ўпершыню з’явілася ў спецыяльным выпуску газеты “Свабода”, які выйшаў у 1990 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя






