BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Яўген Вапа ўзнагароджаны Крыжом адраджэння Беларусі імя братоў Луцкевічаў

Падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання выбітных дзечаў. Падчас яе адну з узнагарод – Крыж адраджэння Беларусі імя братоў Луцкевічаў за шматгадовую працу, значны ўнёсак у нацыянальнае адраджэнне і развіццё Беларусі – атрымаў Старшыня Беларускага саюзу ў Польшчы, старшыня Управы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа. Дзеяч распавёў:

– Гэта, на маю думку, прызнанне існавання дзейнасці жыцця і актыўнасці беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы. Менавіта Крыж братоў Луцкевічаў – гэта тых духоўных айцоў-заснавальнікаў беларускага палітычнага думання. Ён ёсць арыенцірам для тых, хто ведае і разумее і павінен ведаць і разумець, як і ўсе беларусы, што не можна толькі сніць незалежную беларускую дзяржаву, трэба яе мець, трэба яе шанаваць, за яе трэба змагацца, на жаль, гісторыя патрабуе, і гінуць.

Таксама ўзнагароды атрымалі геральдыст, публіцыст Алесь Чайчыц, краязнаўца і экс-палітвязень Алесь Юркойць, акторы-“купалаўцы” Алег Гарбуз і Зоя Белахвосцік, былая палітзняволеная, журналістка Ксенія Луцкіна і іншыя.

Святлана Ціханоўская і Яўген Вапа
Святлана Ціханоўская і Яўген Вапа
Яўген Вапа

Крыжом Адраджэння Беларусі братоў Луцкевічаў за шматгадовую працу, значны ўнёсак у нацыянальнае адраджэнне і развіццё Беларусі праз сваю дзейнасць у сферы культуры ўзнагароджаны Старшыня Беларускага саюзу ў Польшчы, старшыня Управы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа.

Прэзідэнт Фонду салідарнасці Рэспублікі Польшчы Рафал Дзенцялоўскі быў узнагароджаны Медалём за плённую працу на карысць Беларусі.

Журналіст, рэдактар «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук быў узнагароджаны Медалём за плённую працу на карысць Беларусі.

Актывіст і былы ваяр палка Каліноўскага Мікіта Забуга быў узнагароджаны Медалём за плённую працу на карысць Беларусі.

Геральдыст, публіцыст і актывіст беларускай дыяспары Алесь Чайчыц быў узнагароджаны Медалём за плённую працу на карысць Беларусі.

Краязнаўца і былы палітвязень Алесь Юркойць быў узнагароджаны медалём «Гонар і годнасць».

Актор «Купалаўцаў» Алег Гарбуз быў узнагароджаны Медалём Францыска Скарыны за шматгадовую працу на карысць развіцця беларускай культуры.

Акторка «Купалаўцаў» Зоя Белахвосцік была ўзнагароджаная Медалём Францыска Скарыны за шматгадовую працу на карысць развіцця беларускай культуры.

Былая палітычная зняволеная Ксенія Луцкіна была ўзнагароджаная Медалём няскораных імя Ларысы Геніюш.

Ваярка Марыя Зайцава была пасмяротна ўзнагароджаная медалём «Гонар і годнасць».

ўзнагароджаныя падчас канферэнцыі "Новая Беларусь"
Алесь Юркойць
Алесь Юркойць

Зміцер Лукашук, фота з сайту https://tsikhanouskaya.org

Рафал Дзенцялоўскі, фота з сайту https://tsikhanouskaya.org

Святлана Ціханоўская і Алег Гарбуз
Алег Гарбуз
Алег Гарбуз
Святлана Ціханоўская і Зоя Беласхвосцік
Зоя Беласхвосцік
Зоя Беласхвосцік
Святлана Ціханоўская і Ксенія Луцкіна
Ксенія Луцкіна
Ксенія Луцкіна
Мікіта Забуга
Мікіта Забуга
Святлана Ціханоўская і Алесь Чайчыц
Алесь Чайчыц
Алесь Чайчыц
удзельнікі канферэнцыі "Новая Беларусь"
удзельнікі канферэнцыі "Новая Беларусь"
удзельнікі канферэнцыі "Новая Беларусь"

Беларускае Радыё Рацыя