BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Яўген Вільскі: Уся маёмасць, якую канфіскаваў рэжым, будзе вернута гаспадарам

Улады Беларусі выставілі на продаж трохпакаёвую кватэру палітыка Яўгена Вільскага ў Наваполацку. Абвестка пра аўкцыён, які мае адбыцца 13 лістапада, з’явілася на сайце БеЮрзабеспячэння e-auction.by. У кватэры прапісаныя тры чалавекі.

Яўген Вільскі
Яўген Вільскі

Выконваючы абавязкі кіраўніка партыі “Народная грамада” Яўген Вільскі расказаў, як ён і яго родныя ўспрынялі гэтую навіну:

– Успрыняў як любы нармальны чалавек – як вельмі негатыўную навіну. Хтосьці пасмяяўся, як мой сын, хтосьці вельмі негатыўна ўспрыняў. Жонка вельмі засмуцілася. Нармальна, па-чалавечы, адрэагавалі. Нікому не хочацца губляць уласную маёмасць, тым больш, што ўсё жыццё на нешта зарабляеш, а ва ўзросце, бліжэй да пенсіі, застаешся жабраком.

Паводле Яўгена Вільскага, ён спадзяецца, што маёмасць яму вернецца назад, і гэта будзе ў хуткім часе:

– Па вяртанні ў Беларусь маёмасць будзе вернута, у каго была канфіскаваная рэжымам, тут няма ніякага сумнення. І ў нас ёсць вопыт дэмакратычных краінаў – і Польшчы, і Літвы, і іншых, калі маёмасць вярталася, якая нават была забраная дзясяткамі гадоў таму. І тым не менш усё было вернута гаспадарам. Тое ж самае будзе і з гэтай маёмасцю. Ніякіх сумненняў няма. І нашая партыя працуе над такімі законамі. У нас ёсць ужо напрацоўкі. Многія еўрапейскія дэпутаты раілі нам гэтым займацца, і мы гэтым займаемся.

Нагадаем, выконваючага абавязкі старшыні партыі “Народная грамада” Яўгена Вільскага летась улады Беларусі асудзілі па так званай «справе аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» на 12 гадоў пазбаўлення волі са штрафам 480 тысяч беларускіх рублёў і ўнеслі ў спіс экстрэмістаў.

Цалкам матэрыял:

Кватэра Яўгена Вільскага ў Наваполацку
Кватэра Яўгена Вільскага ў Наваполацку
Кватэра Яўгена Вільскага ў Наваполацку
Кватэра Яўгена Вільскага ў Наваполацку

Беларускае Радыё Рацыя