BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Юхно: Італія таксама гатовая прыняць палітвязняў

Прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно падцвердзіла рашэнне па прыёме беларускіх палітзняволеных.

Фота: t.me/belarusinitalia

Гэта рашэнне спадарыня Юля прыняла пасля сустрэчы ў Вільні палітзняволеных, што даехалі 18 снежня 2025 года:

-У нас ёсць невялікая колькасць месцаў, то бок, мы гатовыя прыняць, калі людзі змогуць да нас прыехаць.

Для прыняцця палітзняволеных у Італіі ёсць адмысловы шэлтар, які адчыніўся 9 снежня 2025 года пры ўдзеле Святланы Ціханоўскай.

Фота: t.me/belarusinitalia

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя