BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Юлія Юхно: Беларусы Італіі зладзілі турнір салідарнасці

У Італіі адбыўся турнір салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі. Адной з яго арганізатарак была Юлія Юхно, якая з’яўляецца народнай амбасадаркай Беларусі ў Італіі.

Кажа Юлія Юхно:

-У гэтым годзе мы рабілі і ад імя Народнай Амбасады, і ад Асацыяцыі “Талака”, якая займаецца такімі праектамі. І, канешне, у мінулым годзе нас было значна менш – каля 30 чалавек. У гэтым годзе – больш за 50. Усе прыехалі з розных частак Італіі. Было вельмі файна.

Па словах Юліі Юхно, сам турнір складаўся з некалькі частак:

-У гэтым годзе мы вырашылі рабіць толькі валейбол дарослы і дзіцячы. Было тры кубкі. Футбол мы вырашылі не рабіць, а зрабіць у наступным годзе футбольны турнір паміж беларусамі і італьянцамі. Турнір не прызначаўся для таго, каб там штосьці збіралі. Канешне, там былі бранзалеты, там была магчымасць заданаціць.

Апроч гэтага турніру некалькі дзён таму беларусі Італіі скончылі збор для рэпрэсаванага беларуса, які апынуўся ў цяжкім становішчы, калі быў вымушаны пераехаць у Італію. Беларусам разам з італ’янцамі ўдалося сабраць больш за 1200 еўра дапамогі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя