Прадстаўніца Народнай Амбасады Беларусі ў Італіі і арганізацыі «Талака» Юлія Юхно ўзяла ўдзел у ІІ Кангрэсе па палітзняволеных, што адбыўся ў Варшаве і Познані.
Форум сабраў прадстаўнікоў беларускай дыяспары, праваабаронцаў і экспертаў з розных краін. Удзельнікі абмяркоўвалі сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, міжнародную салідарнасць і новыя ініцыятывы падтрымкі.

Юлія Юхно адзначыла, што важна захоўваць увагу Еўропы да гэтай тэмы:
– Мне было цікава паслухаць пра іншыя ініцыятывы, пра некаторыя я не ведала. Таксама паразмаўляць з удзельнікамі, з былымі палітвязнямі. Часам гэтая атмасфера была даволі цяжкай, але мне здаецца, што трэба бываць калі-некалі на такіх пляцоўках і адчуць менавіта такую атмасферу, калі былыя палітвязні распавядаюць такія рэчы, з якімі ты не сутыкаешся ў звычайным жыцці. Праўда, я таксама працую з былымі палітвязнямі, але не так часта мне расказваюць менавіта такія гісторыі.
На думку арганізатараў, Кангрэс мае стаць штогадовай пляцоўкай для каардынацыі і ўзмацнення намаганняў у падтрымку людзей, якія застаюцца за кратамі па палітычных прычынах у Беларусі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






