BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Юлія Юхно: Трэба ствараць пазітыўны вобраз Беларусі

Прадстаўніца Народнага пасольства Беларусі ў Італіі Юлія Юхно і яе арганізацыя «Талака» сталі партнёрамі міжкантынентальнай эстафеты «Голас праз межы».

Пра сэнс гэтай эстафеты распавядае Юлія Юхно:

Гэта ініцыятыва накіравана на падобны марафон, які мы рабілі ў мінулым годзе, але ў гэты раз эстафета накіравана не на беларусаў за мяжой, а на замежнікаў. То бок, на нашыя краіны, дзе мы жывем, і на замежнікаў, якія маглі б падтрымаць беларусаў у гэты цяжкі перыяд іх жыцця і нашага змагання.

Па словах Юліі Юхно, нам усім трэба паказваць «пазітыўную Беларусь»:

Не так шмат замежнікаў ведае, што ў нас адбываецца. Я гэта бачу кожны дзень па паводзінах у Італіі, напрыклад. І таму, мы будзем расказваць пра Беларусь, не толькі ў кантэксце палітвязняў і актуальнага палітычнага становішча, але і ствараючы пазітыўны імідж Беларусі. Мне здаецца, што гэта вельмі важна, ствараць таксама пазітыўны выгляд.

Юлія Юхно кажа, што ў Італіі зараз жыве каля 10 тысяч беларусаў, якія раскіданыя па ўсёй краіне.

Беларускае Радыё Рацыя