BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Юлія Міцкевіч: Гендэрная роўнасць асабліва важная падчас крызісаў

Напрыканцы красавіка і пачатку траўня пройдуць анлайн-сесіі па гендэрна-ўразлівай палітыцы, арганізаваныя Фемгрупай і Аддзелам гендэрнай роўнасці Рады Еўропы. Удзельнікі атрымаюць практычныя веды па гендэрным аналізе, ацэнцы ўздзеяння, бюджэтаванні, а таксама магчымасць абмеркаваць праблемы і выклікі, звязаныя з гендэрнай няроўнасцю.

Фота з архіва Юліі Міцкевіч

Пра тое, чаму гэта важна менавіта зараз — у часы крызісаў і нестабільнасці, і хто такія беларускія феміністкі — у перадачы «Госця Рацыі» распавядае праваабаронца і прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па гендэрнай роўнасці Юлія Міцкевіч:

-Фемгрупа была заснаваная ў верасні 2020 года. Яна стала адным з такіх вынікаў жаночай рэвалюцыі і ў нас, тых, хто сузаснаваў гэтую арганізацыю, была нашая такая мэта, каб голас жанчын, які вельмі быў моцны і гучны падчас беларускага пратэсту, і жанчыны былі агенткамі ўплываў і пераменаў, каб гэты голас заставаўся такім жа гучным ў Каардынацыйнай радзе, якая была заснавана крыху перад гэтым. Наш фокус, як Фемгрупы, як часткі Фемгрупы, таму што мы ствараліся менавіта як працоўная група КР, з мінулага года мы перасталі быць часткаю КР – гэта быў наш асэнсаваны выбар, таму што мы за гэты час сталі больш уплывовай і больш шырокай арганізацыяй, якая займаецца рознымі накірункамі дзейнасці. Але наша палітычная, ідэалагічная каштоўнасная рамка захавалася. І нашая місія з гэтым звязаная. Працягваем працу не ў рамках КР, але з дэмсіламі. І Фемгрупа была адзіная, хто пачаў гэтую размову непасрэдна са Святланай Ціханоўскай , і з Офісам, і потым з Кабінетам, каб ініцыяваць гендэрную роўнасць і правы жанчынаў, як адзін з вельмі важных напрамкаў дзейнасці дэмакратычных сіл.

У канцы мінулага года з’явілася ў прадстаўніцтве па сацыяльнай палітыцы Кабінета каманда, і асобны напрамак дзейнасці, якім я  непасрэдна кірую, звязаны з пытаннямі гендэрнымі, а таксама з праблематыкай, інтарэсамі ўразлівых груп.

Фемгрупа – гэта такая ініцыятыва, якая складаецца з розных экспертак і экспертаў у розных напрамках, якія працуюць з гендэрнымі пытаннямі, але інтэрсэкцыянальна. Праз адукацыю ці праз моладзевыя пытанні па ўмацаванні і развіцці беларускай фемсупольнасці мы бачым, як ужо за гэтыя гады з’явілася шмат новых, маладых актывістак, якія пазіцыянуюць сябе як феміністкі, але якія ніколі не былі ўключаны ў фемрух. І таму мы плануем гэты форум прысвяціць уваходу новых маладых феміністак у нашую фемсупольнасць для стварэння і развіцця беларускага феміністычнага руху.

Падаць заяўку для ўдзелу ў анлайн-сесіі па гендарна-чувствітельнай палітыцы, арганізаваныя Фемгрупай і Аддзелам гендарнай роўнасці Рады Еўропы можна тут: https://docs.google.com/forms/u/0/d/1ZkPDnTC4y-9kS7UT-X63lYeA0FeiI4hvOFrtjm0e9cg/viewform?edit_requested=true.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя