З Госцяй Рацыі, кіраўніцай каманды па гендэрнай роўнасці Аб’яднанага пераходнага кабінета Юліей Міцкевіч, абмеркавалі Міжнародны форум у Стакгольме, які адбудзецца на пачатку наступнага тыдня. Заяўленая тэма форума – жаночае лідарства і дэмакратычныя працэсы ў Беларусі.

Фота з фэйсбука Юліі Міцкевіч
РР: Давайце на пачатку акрэслім тэму. Гэта жаночае лідарства, гэта дэмакратычныя працэсы. Адкуль з’явілася гэтая тэма? І калі мы гаворым пра яе, то мусім напэўна гаварыць і пра важнасць яе ў сучасных умовах.
Юлія Міцкевіч: Ну так, канешне. Бо калі мы паглядзім на жаночае прадстаўніцтва, то мы ўбачым, што беларускія жанчыны з’яўляюцца «агенткамі» зменаў, 80% іх працуе ў грамадзянскай супольнасці, яны валанцёры, яны ў палітычных структурах, яны паўсюль. Але ўсё ж такі маюць менш магчымасцяў, правоў, і таму гэтая тэма безумоўна важная. І трэба яшчэ дадаць, што да гэтага форуму мы ішлі амаль што пяць гадоў. Гэтая ідэя з’явілася спачатку ў мяне, потым я падзялілася з маімі каляжанкамі. Мы шмат шукалі фінансавання, падтрымкі і г.д. Ну і ,канешне, памятаем пра тое, што гэтая тэма, увогуле жаночага лідарства і гендернай роўнасці, не была з пачатку вельмі важнай і прыярытэтнай для нашых дэмсілаў, на жаль. Але зараз гэта змяняецца, мы бачым больш увагі да гэтага, нейкай зацікаўленасці. Ну і вось дзякуючы шведскаму Міністэрству замежных справаў гэтая ідэя ператвараецца ў міжнародны форум.
РР: Але што мяняецца? Мы ўжо маем пяць гадоў дэмакратычную лідарку, як мы называем Святлану Ціханоўскую, але ўсё роўна, здаецца, што гэтая тэма недаступная для беларускай дэмакратычнай супольнасці. Як гэта ўвогуле разумець, што мы дыскутуем пра жаночае лідарства, калі ў нас жанчына лідарка?
Юлія Міцкевіч: Гэта, канешне, пытанне. Вельмі добра, што вы пра гэта кажаце. Для мяне таксама часта гэта з’яўляецца дзіўна, але трэба разумець, што людзі, калі яны прагнуць дэмакратыі, не заўсёды дастаткова адукаваныя, інфармаваныя, каб зразумець, як гэтая дэмакратыя працуе. Не маюць дастаковай палітычнай культуры і не разумеюць, як гендэрная роўнасць, ці жаночае лідарства не з’яўляецца рэальным становішчам. І з гэтым прыходзіцца працаваць.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя