BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Юлія Сліўко: Я пішу пра сваё эмігранцкае жыццё

Суд Нясвіжскага раёна прызнаў інстаграм актывісткі з Гародні Юліі Сліўко экстрэмісцкім.

Юля са здзіўленнем адрэагавала на гэтую навіну:

– Я дагэтуль трохі ў шоку, хаця я разумела, што так будзе. Але апошнім часам я так расслабілася, зараз я нават не ведаю. Я змяніла назву ў інстаграме, і далей буду яго весці. Нічога кепскага там не паказвала. Я не паказвала забойствы, пра наркотыкі. Я паказваю сваё эмігранцкае жыццё.

Па словах актывісткі яе сябры адмовіліся ад яе яшчэ ў 2020-м годзе:

– Мае сябры ад мяне адмовіліся яшчэ ў 2020 годзе, усе яны падпісалі паперкі пра тое, што яны не будуць трымаць са мной сувязь. Гэта было ў 2020 годзе, таму ў 2025, праз 5 год нешта ім казаць…Прабачце, не бачу патрэбным. Я паведаміла падпісчыкам, што мой акаунт прызнаны экстрэмісцкім, хаця ён у мяне вельмі невялікі. Там няма нават 600 чалавек.

Цалкам матэрыял:

Пасля падзеяў 2020 года Юлія Сліўко  з-за рэпрэсіяў і пагрозаў яе сям’і была вымушана пакінуць Гародню,  і цяпер жыве і працуе ў Варшаве.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя