BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Юлія Міцкевіч: Упершыню беларускія актывісткі атрымалі прэмію Ганны Кляйн

Жаночая палітычная платформа, ці яна паўстане ў 2026 годзе, пра гэта пагутарылі ў нашым эфіры. А таксама пра асноўныя тэмы, што былі актуальныя ў беларускім грамадстве ў гэтым годзе.

Своеасаблівае падсумаванне робім з нашай госцяй – прадстаўніцай Аб’яднанага Пераходнага Кабінету па гендарных пытаннях Юліяй Міцкевіч.

РР: Давайце падвядзём вынікі ў вырашэнні тых праблем, якімі ты займаешся.

Юліяй Міцкевіч: У першую чаргу хачу сказаць пра сябе, перадусім гэта атрыманне жаночай прэміі Гнны Кляйн, у нашай супольнасці мы яе называем фемінісцкім Оскарам. Прэмія была ўручана мне, Ірыне Альхоўцы і Дар’і Афанасьевай. Упершыню яна была ўручана беларускім актывісткам. Кожны год яна ўручаецца феміністкам з розных краін. Гэта вялікае прызнанне нашай работы на міжнародным узроўні. Я не магу не адзначыць гэтую падзею.

Другая падзея, якая выклікала грамадскія дыскусіі і працягвае выклікаць – гэта тэма харасменту. Гісторыя з Андрэем Стрыжаком, гісторыя з Мікалаем Дзядком, гісторыя з Гарэцкім і іншае. Гэтыя гісторыі выклікалі грамадскія дыскусіі. І калі параўноўваць з годам 20-ым, ці яшчэ раней, то вектар дыскусіі павярнуўся, як я называю, у правільны бок. Калі абмеркаванне вялося ў плане падтрымкі пацярпелых жанчын, у плане таго, што нам трэба пра гэта гаварыць. Нам у дэмакратычнай супольнасці вельмі важна падкрэсліваць, што гвалт не прымальны ні ў якім выглядзе. І асабліва, калі ён адбываецца з нейкімі публічнымі персонамі. І гэтыя дыскусіі, як мне здаецца, сапраўды шмат далі, хаця думкі былі розныя.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя