BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Юліяна Шэметавец: У рэжыма Лукашэнкі няма шанцаў зрабіць свой аналаг Youtube

Офіс Ціханоўскай паведаміў, што акаўнты лукашэнкаўскіх прапагандысцкіх СМІ ў YouTube будуць заблакаваныя ў краінах, якія падалі такі запыт.

Фота: cybersport.metaratings.ru

Пры гэтым вядома, што ў Беларусі збіраюцца стварыць уласную медыяпляцоўку – аналаг Youtube для СМІ, падкантрольных рэжыму Лукашэнкі. Сітуацыю каментуе прадстаўніца “Кіберпартызан” Юліяна Шэметавец:

-Я асабіста лічу, што прапагандысты ўсё роўна будуць дабівацца таго, каб гэтыя каналы неяк аднавілі, ці будуць ствараць новыя на Youtube, таму што разумеюць, што Youtube глядзяць. Відаць, Лукашэнка даў загад, што трэба нешта сваё, альтэрнатыўнае. Таму пачалі рабіць. А навошта, як і як зрабіць гэта сапраўды якасна, не задаюцца пытаннямі, ці калі задаюцца, разумеюць, што не маюць такіх магчымасцяў, але нешта ж рабіць трэба.

Напрыканцы 2023 года «Кіберпартызаны» праніклі ва ўнутраную сетку БелТА, дзякуючы чаму атрымалі доступ да ўнутраных дакументаў, якія праліваюць святло на першыя этапы праекту. Паводле “Кіберпартызан”, у праекце ўдзельнічае беларуская даччыная кампанія аўстрыйскага правайдэра “А1”.

Цалкам расследаванне тут: cpartisans.org.

Гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя