Публікацыя расследавання па БДУ, узлом сайта КДБ і доступ да базы зваротаў грамадзян, а таксама ўнутраных сетак Гродна-Азот, дапамога палку імя Кастуся Каліноўскага. Усё гэта пра бягучую дзейнасць групы беларускіх хакераў “Кіберпартызаны”.
Распавядае прадстаўніца беларускіх “Кіберпартызан” Юльяна Шаметавец:
– У накірунках дзейнасці захоўваюцца тыя ж самыя прыярытэты, якія былі ў нас, якія былі ў прынцыпе за апошнія год-два нават. Гэта праца ўнутры Беларусі, а таксама пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. Фокус змясціўся таксама і на расейскі рэжым, супраць якога партызаны таксама працуюць. Гэта і атрыманне інфармацыі, і патэнцыйна-дыверсійная акцыя.
Беларускія кіберпартызаны – гэта структура, якая дзейнічае на зрыў працы органаў бяспекі і іншых органаў, што падтрымліваюць фактычнае кіраванне дзеючага рэжыму ў Беларусі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя