
Ініцыяваць перамовы з беларускімі уладамі аб абмене экстрадаванага з В’етнама Васіля Верамейчыка на грамадзян Беларусі, асуджаных у Літве і Украіне за шпіянаж, прапанавала Каардынайцыйная рада. Як піша Позірк, КР заклікала ўрад Украіны прызнаць Верамейчыка ваеннапалонным і ўключыць ў абменны фонд, а ўрады іншых краін — спыніць супрацоўніцтва з беларускімі сілавымі структурамі, “у тым ліку прыпыніць дамовы аб экстрадыцыі і прававой дапамозе”. Літве Каардынацыйная рада прапанавала перагледзець падыходы да надання беларусам міжнароднай абароны і гуманітарнага дазволу на жыхарства, распаўсюджанай практыцы прызнання беларусаў пагрозай нацыянальнай бяспецы, “акцэнтуючы ўвагу на індывідуальных абставінах кожнага выпадку”. КР назваў неабгрунтаванымі падставы, паводле якіх Літва забараніла Верамейчыку ўезд у Еўразвяз, што “вымусіла яго шукаць прытулак у патэнцыйна небяспечных краінах”.
Беларускае Радыё Рацыя






