Каардынацыйная рада рашае, як правесці свае выбары.
Пра будучыя выбары ў Каардынацыйную раду “Нашай Ніве” расказаў кіраўнік працоўнай групы па выбарах Павел Патапаў.
Паводле Паўла Патапава, на разгляд рабочай групы па выбарах прадстаўлены 7 канцэпцый, распрацаваных рознымі аўтарамі:
“Некаторыя аўтары — гэта прадстаўнікі фракцый КР. Але ёсць канцэпцыі, прадстаўленыя аўтаномна. І гэта не азначае, што яны маюць меншую падтрымку. Так, прапановы ад “пазафракцыйнага” Дзмітрыя Крука падчас унутранага апытання сярод дэлегатаў Каардынацый рады трапілі ў топ-2 прымальных выбарчых сістэм”.
Павел Патапаў адзначае некалькі опцый, паводле якіх канцэпцыі істотна адрозніваюцца паміж сабой: частка з іх прадугледжвае цалкам выбарны склад КР, частка падтрымлівае прынцып дэлегавання (ад траціны да ўсіх) кандыдатаў ад розных грамадскіх структур. Прыкладам, канцэпцыя, прапанаваная Лізаветай Пракопчык, палягае ў тым, што кандыдаты будуць дэлегаваныя выключна ад структур грамадзянскай супольнасці.
Беларускае Радыё Рацыя






