Камісія па сацыяльных пытаннях Каардынацыйна рады рыхтуе шэраг мерапрыемстваў да Сусветнага дня прафілактыкі рака малочных жалоз- 15 кастрычніка. Да гэтага дня 14 кастрычніка тэматычнае мерапрыемства пройдзе ў Варшаве, а 19-га – у Вільні.
Пра падрыхтоўку да іх распавядае старшыня камісіі па сацыяльнай палітыцы КР 3-га склікання Вольга Вялічка:
– Анкалогія гэта такое захворванне, якое патрабуе штомесячнага нагляду за сабой. Ласкава просім беларуса запоўніць невялікую анкету, яна цалкам ананімная. І на гэтых мерапрыемствах мы будзем ладзіць дабрачынную акцыю па збору сродкаў, каб купіць адной з нашых партнёрскіх арганізацый апарат ультрагукавой дыягносткі. Каб была магчымасць наступныя разы дактарам кансультаваць не толькі нас.
На мерапрыемствах у Варашве і Вільні адбудзецца прэм’ера фільма пра беларусак, якія перажылі хваробу, і фотавыстава з гераінямі. Таксама запланавана сустрэча з доктарам, дзе можна будзе больш даведацца пра жаночы рак і запытацца пра сімптомы.
Анкета тут:
Анкетирование беларусок о профилактике рака молочной железы (google.com)
Беларускае Радыё Рацыя