BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каардынатарка «Вольных»: Мы былі гатовыя да такога статусу

У Беларусі сацыяльныя сеткі праекту дапамогі палітвязням Volnyja прызнаныя экстрэмісцкімі.

Пра гэткае «прызнанне» распавяла каардынатарка ініцыятывы Вераніка Станкевіч:

– Наш інстаграм прызналі экстрэмісцкім матэрыялам літаральна на трэці месяц як мы запусціліся. І як быццам бы пра нас забылі. Таму што мы запусцілі паўтара года назад, ужо хутка будзе два. Адразу прызналі інстаграм і мы чакалі, што і іншыя сацсеткі «падцягнуцца» за гэтым. І мы доўга пратрымаліся з такой тэматыкай. Тым больш што ў нас была такая палітыка, што мы не будзем адмаўляцца ад рэпостаў партнёраў, якія ўжо прызнаныя экстрэмісцкімі.

На думку Веранікі, іх дзейнасць была таксама звязана з распаўсюдам інфармацыі пра ініцыятыву:

– Для нас больш важна падтрымаць камьюніці, улічваючы з якой тэмай мы працем. Мы і так 100% забаронены ў Беларусі. Азначае гэта пра захоўванне бяспекі для тых, хто да нас звяртаецца. Фармальна, напэўна, так. Але мы ведаем, што бывае ў Беларусі не да законаў. І гэтае «бывае» ўжо доўжыцца 30 гадоў. Найбольш актыўна дзейнічае апошнія пяць гадоў. Таму, калі ў чалавека знайшлі б ліставанне з нашымі ментарамі, або зварот да нас, то я думаю наўрад ці яму б не выставілі б абвінавачванне.

Пазнаёміцца з вынікамі ды ўмовамі працы ініцыятывы Volnyja можна на адмысловым тэлеграм канале https://t.me/volnyjaa, адчыняць які цяпер у Беларусі небяспечна.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя