BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кацярына Буніна пра дзейнасць моладзевага савета “РАДА”

Праграма на тэму канфлікту ды таго як з ім працаваць і ментарская праграма падтрымкі асобных актыўных беларусаў, арганізацый ці ініцыятыў. Такімі стануць прыярытэтныя накірункі працы для Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА”, – распавяла камунікацыйная сакратарка Кацярына Буніна:

– Для савета “РАДА” быў і будзе важным накірункам абарона правоў моладзі. Гэта такая ўнутраная і знешняя праца з нашымі партнёрамі, з нацыянальнымі саветамі іншых краін, з палітыкамі. Мы праводзім інфармацыйныя кампаніі ды займаемся адвакатыўнай дзейнасцю. Наша праца заўважная праз адукацыйны кірунак.

Падаць заяўкі да ўдзелу ў праектах можна праз сайт rada.fm ці праз формы, змешчаныя ў сацыяльных сетках.

Беларускае Радыё Рацыя