Пасля актыўнага з´яўлення на грамадска-палітычным полі Сяргея Ціханоўскага, які нядаўна быў вызвалены з турмы, захацелася даведацца ў беларусаў, каго яны бачаць лідарам дэмакратычнай Беларусі.

Адказы былі, на дзіва, дужа асцярожнымі, гаворыць Андрэй Ягораў, дэлегат Каардынацыйнай Рады фракцыі «Беларусы»:
-Лідарам Беларусі я бачу таго, каго абяруць беларусы. Сёння мы знаходзімся ў такім прамежкавым перыядзе, калі нам хутчэй не трэба вызначаць аднаго лідара, а мець дастатковую колькасць лідараў, якія б прадстаўлялі нас усіх і вялі нас усіх да зменаў у краіне.
-Для мяне мой прэзідэнт – гэта Павел Севярынец, які зараз знаходзіцца ў турме.
-Трэба дачакацца, пакуль выйдуць усе. А там ужо будзем выбіраць.
-Сяргей – супер! Мы ў яго верым і спадзяёмся, што ён падорыць перамены.
Сярод апытаных беларусаў няма поўнай згоды, хто мусіць стаць новым кіраўніком, многія спадзяюцца на свабодныя выбары і на вызначэнне агульнай фігуры пасля вызвалення ўсіх яркіх асоб з няволі ў Беларусі.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя