BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каго страціла Беларусь у 2023 годзе

Напрыканцы году варта абавязкова ўспомніць тых грамадзян Беларусі і асобаў, звязаных з Беларуссю, якіх не стала на гэтым свеце ў 2023 годзе. Беларускае Радыё Рацыя ўзгадвае людзей, якія пакінулі добрую памяць і светлы след па сабе, вызначыліся на ніве беларушчыны.

4 студзеня ў Пінску памёр Алесь Аўсеенка, беларускі грамадскі актывіст, сябра «Руху за Свабоду».

6 студзеня памёр Віктар Хурсік, беларускі журналіст, пісьменнік і выдавец.

18 студзеня ў Вільні памерла Леакадзія Шышэя, удзельніца беларускага пасляваеннага супраціву, сябра падпольнай слонімскай арганізацыі «Чайка», былая зняволеная ГУЛАГУ.

26 студзеня ў баі пад Вуглядарам загінуў Эдуард Лобаў, беларускі палітычны дзеяч, вызвольны дзеяч сустаршыня «Маладога Фронту».

27 студзеня памёр Міхаіл Мустыгін, беларускі футбаліст і трэнер.

У студзені памёр Анатоль Літвіновіч, беларускі навуковец.

17 лютага памёр Міхась Шушкевіч, беларускі паэт.

26 лютага ў Полацку памёр Іван Каліноўскі, беларускі краязнавец.

27 лютага ў Менску памёр Аляксей Дудараў, беларускі драматург і сцэнарыст.

4 cакавіка памёр Канстанцін Скуратовіч, беларускі журналіст.

20 сакавіка ў Менску памёр Анатоль Казлоў, беларускі пісьменнік, рэдактар аддзелу часопіса «Полымя».

11 красавіка памёр Сцяпан Копа, беларускі падляшскі фалькларыст і музыкант.

22 красавіка памёр архіепіскап Арцемій (Аляксандр Кішчанка), беларускі праваслаўны іерарх, які ў 1996-2021 гадах узначальваў Гарадзенскую епархію.

7 траўня ў калjніі «Віцьба-3» памёр палітвязень Мікалай Клімовіч

16 траўня на фронце ў Бахмуце загінуў Міраслаў Лазоўскі, беларускі ваяр, грамадскі дзеяч. Апрача Лобава і Лазоўскага ў 2023 годзе ў час баёў за ызваленне Украіны загінула яшчэ не менш 15 беларускіх ваяроў.

27 траўня памёр віцебскі краязнавец, даследчык камуністычных рэпрэсій Уладзімір Іваноў.

У траўні ў Віцебску памёр Хрыстафор Жаляпаў, беларускі грамадскі дзеяч.

У траўні памёр Іосіф Бойса, лідскі грамадскі актывіст, сябра ТБМ.

18 чэрвеня памёр Міхась Хмялеўскі, адзін з старэйшых дзеячаў беларускай культуры на Падляшшы, даўні шматгадовы журналіст «Нівы».

У пачатку ліпеня ў Лідзе памёр Міхась Бурачэўскі, беларускі грамадскі актывіст, фатограф.

11 ліпеня ў Гародні ў шпіталі ў выніку катаванняў і здзекаў у турме памёр Алесь Пушкін, беларускі мастак, грамадскі дзеяч, палітвязень.

16 жніўня ў Менску памёр Віктар Карамазаў, беларускі пісьменнік.

У жніўні памёр Сяргей Зылькоў, гарадзенскі грамадскі актывіст, фундатар многіх беларускіх спраў.

4 верасня памёр Анатоль Кляшчук, беларускі фотамастак.

3 кастрычніка ў Бельску памерла Надзея Артымовіч, беларуская паэтка.

9 кастрычніка ў Вільні памерла Міраслава Русак (дзявочае прозвішча Станкевіч), беларуская грамадская актывістка.

20 кастрычніка памёр Міхаіл Жданоўскі, беларускі рэжысёр-дакументаліст.

28 кастрычніка памёр Аляксей Ненадавец, беларускі літаратуразнавец, краязнавец і этнограф.

11 лістапада памерла Таіса Агафоненка, беларуская майстрыца саломапляцення.

24 лістапада ў Лазане (Швайцарыя) памёр Адась Калюта, беларускі мастак і філолаг, адзін з лідараў беларускай дыяспары ў Чэхіі.

У лістападзе ў Менску памёр Сяргей Мацкойць, беларускі грамадскі актывіста, абаронца Курапатаў.

7 снежня ў Менску памёр Вадзім Александровіч, беларускі журналіст і грамадскі актывіст.

15 снежня памёр Сяргей Чырык, беларускі відэааператар.

Светлая памяць людзям, якія жылі, тварылі і працавалі на карысць Беларусі…

Беларускае Радыё Рацыя