BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каго страціла Беларусь у 2025 годзе

Напрыканцы года традыцыйна ўспамінаем тых грамадзян Беларусі і асобаў, звязаных з Беларуссю, якіх не стала на гэтым свеце за чарговы каляндарны адрэзак. Беларускае Радыё Рацыя ўзгадвае людзей, якія пакінулі добрую памяць і светлы след па сабе, вызначыліся на ніве беларушчыны, культуры, абароны правоў чалавека, у сферы грамадска-палітычнай дзейнасці.

свечка

2 студзеня памёр Дзмітрый Гарэлік, былы дырэктар Гомельскага тэатра лялек. 

Дзмітрый Гарэлік

3 студзеня ў Магілёве раптоўна памёр Алесь Сілкоў, беларускі грамадска-палітычны актывіст.

Алесь Сілкоў

7 студзеня ў Менску памерла Святлана Яўсеева, паэтэса, перакладчыца, жонка беларускага пісьменніка Артура Вольскага і маці музыкі Лявона Вольскага.

Святлана Яўсеева

 У студзені (паміж 13 і 16 студзеня) памёр Уладзімір Трацэўскі, беларускі гісторык архітэктуры.

Уладзімір Трацэўскі

23 студзеня памёр Віктар Гардзей,беларускі пісьменнік.

Віктар Гардзей

24 студзеня памёр Мікола Лавіцкі, грамадcкі дзяяч, аўтазаводзец, абаронца беларускай мовы.

Мікола Лавіцкі

У студзені памерла Таццяна Навасельская, беларуская архівістка, захавальніца магіл айчынных літаратараў.

Таццяна Навасельская

У пачатку лютага ў Віцебску памёр Іосіф Навумчык, беларускі грамадскі дзеяч.

Іосіф Навумчык

15 лютага ў Дзятлаве памёр Валеры Петрыкевіч, беларускі краязнавец, настаўнік, сябра розных грамадскіх арганізацый.

Валеры Петрыкевіч

У сакавіку памёр Сяргей Кныш, беларускі рок-музыка, былы ўдзельнік рок-гуртоў «Бонда» і ULIS.

Сяргей Кныш

6 красавіка ў Менску памёр Міхаіл Піліпенка, беларускі навуковец-этнолаг.

Міхаіл Піліпенка

У траўні ў Віцебску памёр Сяргей Урублеўскі, беларускі журналіст і літаратар.

Сяргей Урублеўскі

У траўні ў Варшаве памерла Ніна Маргаева, беларуская мастачка.

Ніна Маргаева

15 траўня ў Гомелі памёр Віктар Адзіночанка, беларускі навуковец, праваабаронец.

Віктар Адзіночанка

20 траўня стала вядома пра смерць у калоніі палітвязня Валянціна Штэрмера.

Валянцін Штэрмер

22 траўня памёр Уладзімір Паўлючук, беларускі прафесар універсітэта ў Беластоку, сацыёлаг, публіцыст, пісьменнік, даследчык народнай культуры.

 У чэрвені ў Варшаве знойдзены мёртвым Зміцер Каспяровіч, беларускі грамадскі актывіст.

Зміцер Каспяровіч

4 чэрвеня ў эміграцыі ў ЗША памёр Аляксандр Класкоўскі, грамадскі актывіст, былы палітвязень.

Аляксандр Класкоўскі

22 чэрвеня памёр Радзім Гарэцкі, беларускі акадэмік-геолаг, грамадскі дзеяч.

Радзім Гарэцкі

25 чэрвеня ў Менску памёр Валерый Рыбараў, беларускі кінарэжысёр і сцэнарыст.

Валерый Рыбараў

5 ліпеня ў Варшаве ад наступстваў анкалагічнага захворвання памёр Андрэй Бардухаеў-Арол, беларускі рэжысёр, актор.

Андрэй Бардухаеў-Арол

У пачатку ліпеня памёр Мікола Люцко, сябра Управы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» і сябра Рады Згуртавання ад самага пачатку заснавання арганізацыі.

Мікола Люцко

16 ліпеня памёр Вячка Станкевіч, беларускі грамадзкі дзяяч, заступнік старшыні Рады БНР.

Вячка Станкевіч

18 ліпеня памёр Міхал Балаш, польскі архітэктар беларускага паходжання.

Міхал Балаш

22 ліпеня памёр Эдвард Зайкоўскі, беларускі археолаг.

Эдвард Зайкоўскі

18 жніўня памёр Віктар Вабішчэвіч, беларускі паэт, настаўнік і дасьледчык культуры са Століншчыны.

Віктар Вабішчэвіч

22 жніўня ў Менску памёр Яраслаў Еўдакімаў, беларускі спявак.

Яраслаў Еўдакімаў

У верасні памёр Алег Тумашоў, беларускі музыка, удзельнік гуртоў«Фарпост» і Ulis.

Алег Тумашоў

17 верасня памёр Міхал Кандрацюк, беларускі лінгвіст з Падляшша, аўтар шматлікіх кніг, даследчык і эксперт па дыялектах (беларускім, украінскім і балтыйскім), памежных мовах, а таксама паходжанні тапонімаў і прозвішчаў.

Міхал Кандрацюк

У кастрычніку памёр Алесь Палынскі, беларускі пісьменнік.

Алесь Палынскі

15 кастрычніка памерла Мая Яніцкая, беларуская даследніца айчыннага шкла, слуцкіх паясоў, абаронца старажытнай Нямігі.

Мая Яніцкая

У лістападзе памёр Том Стопард, брытанскі драматург, які выступаў у падтрымку беларускай культуры і беларускіх палітвязняў.

Том Стопард

У лістападзе ў Гародні памёр Мечыслаў Курыловіч, беларускі гарадзенскі доктар і літаратар.

Мечыслаў Курыловіч

7 лістапада памёр Вячаслаў Рагойша, беларускі літаратуразнавец, даследчык беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязяў, доктар філалагічных навук.

Вячаслаў Рагойша

1 снежня памёр Генадзь Пашкоў, беларускі паэт, былы шматгадовы дырэктар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя». 

Генадзь Пашкоў

14 снежня памёр Віктар Капыцька, беларускі кампазітар.

Віктар Капыцька

21 снежня ў Варшаве раптоўна памёр Мікіта Мелказёраў, беларускі журналіст, блогер.

Мікіта Мелказёраў

Акрамя пералічаных у 2025 годзе памёр цэлы шэраг палітычных эмігрантаў і былых палітвязняў у Беларусі.

Светлая памяць людзям, якія жылі, тварылі і працавалі на карысць Беларусі, змагаліся за вольнасць Айчыны…

Беларускае Радыё Рацыя