Паводле інфармацыі ПЦ «Вясна», за «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім» асуджаныя мінімум 258 чалавек.

Па гэтым артыкуле пакараныя мінімум 22 журналісты і 11 блогераў, шэсць юрыстаў і адвакатаў, 24 актывісты, 10 былых сілавікоў, 31 палітык, 19 дзеячаў культуры. Сярод асуджаных — 41 жанчына. 36 чалавек асуджаныя за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні» за падтрымку Украіны ў вайне. 58 чалавек асудзілі завочна.






