BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Калі Расея можа паспрабаваць атакаваць Еўропу?

Нямецкае выданне Bild са спасылкай на ўласную крыніцу ў адной з еўрапейскіх выведак піша, што Расея нібыта можа нанесці ўдар па Еўропе ў той момант, калі ЗША апынуцца «без лідара», а таму змогуць прыйсці на дапамогу еўрапейскім дзяржавам толькі пасля некаторай затрымкі. Гаворка ідзе пра перыяд паміж сыходам з пасады цяперашняга прэзідэнта ЗША ў пачатку лістапада 2024 года і ўступленнем на пасаду яго патэнцыйнага пераемніка ў студзені 2025 года.

Здымак ілюстрацыйны: Getty Images

Са слоў супрацоўніка выведкі, расейскія ўлады спадзяюцца, што былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зноў зойме Белы дом, бо пры ім «можа адбыцца ўсё, што заўгодна». Раней Барыс Пісторыус, міністр абароны Германіі, заявіў у інтэрв’ю выданню Welt am Sonntag, што Нямеччыне неабходна мець лепшую падрыхтоўку да абароны краіны: «Цяпер у нас ёсць каля пяці-васьмі гадоў, за якія мы павінны нагнаць страчанае – як ва Узброеных сілах, у прамысловасці, так і ў грамадстве».