Cузаснавальнік фонду ByHelp Аляксей Лявончык 3 студзеня заявіў пра пашырэнне праграмы дапамогі ўцекачам з Беларусі ў новым годзе.

Паводле Лявончыка, калі раней на рэабілітацыю паводле медычных паказчыкаў маглі разлічваць беларусы, якія спыніліся ў Польшчы, Літве ці Грузіі, дык цяпер праграма ахопіць беларусаў і ў іншых краінах Еўропы.
Паводле Лявончыка, праграма рэабілітацыі прадугледжвае два асноўныя віды дапамогі. Гэта лекаванне хваробаў, якія былі набытыя ў месцах зняволення, і псіхалагічная рэабілітацыя. Летась праграмай рэабілітацыі было ахоплена каля 200 чалавек, прыкладна столькі ж прайшлі рэабілітацыю ў 2023 годзе, паведаміў сузаснавальнік фонду ByHelp.
Беларускае Радыё Рацыя