BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каля 270 праблемных дакументаў выявілі беларускія памежнікі за лета

У сувязі з летнім ростам пасажырапатоку праз мяжу павялічваецца і колькасць несапраўдных дакументаў. Каля 270 праблемных дакументаў выявілі беларускія памежнікі за лета, паведамляе прэс-служба дзяржаўнага памежнага камітэта.

Найбольшая колькасць парушэнняў зафіксавана сярод замежнікаў – каля 150 фактаў. Да самых распаўсюджаных з іх адносяцца адсутнасць беларускай візы і перавышэнне тэрміну бязвізавага знаходжання ў краіне. На другім месцы апынуліся сапсаваныя дакументы. Больш за 60 пашпартоў з размытымі пячаткамі і фатаздымкамі ўладальнікаў, а таксама з вырванымі старонкамі прад’явілі грамадзяне Беларусі і госці краіны.

Акрамя таго, за тры летнія месяцы памежнікі выявілі звыш 50 пратэрмінаваных пашпартоў. Іх уладальнікі забывалі абмяняць пашпарт пасля змены прозвішча ці не паспявалі вярнуцца з адпачынку да заканчэння тэрміна дакумента. Аднак большую частку склалі парушэнні грамадзян, якія едуць у Беларусь з краін пастаяннага пражывання. у ліпені двое расейцаў спрабавалі перасекчы беларускую мяжу з ЕС па пашпартах, тэрмін дзеяння якіх скончыўся яшчэ ў 2013 годзе.

Таксама з чэрвеня ў пунктах пропуску затрымалі 9 парушальнікаў з падробленымі пашпартамі.