Прыблізна 450 асобаў – такая колькасць палітвязняў за 2023 год вызвалілася ў Беларусі ў сувязі з адбытым тэрмінам пакарання. Пры гэтым штодня ў сярэднім на трох асобаў заводзяць крымінальныя палітычна матываваныя справы.

Кажа прадстаўніца ініцыятывы дапамогі палітзняволеным у Беларусі Марына Касінерава:
– Напрыклад, за апошні год, 2023, выйшлі на волю каля 450 чалавек. Гэта тыя, хто адбыў цалкам свой тэрмін у зняволенні. Нам складана падлічыць хатніх такіх “хімікаў”, бо мала інфармацыі. Але тых, хто знаходзіўся за кратамі, на “хіміі” можна падлічыць, ёсць такія магчымасці. І вось ужо 450 чалавек, можа, нават і больш ужо выйшлі на волю.
Па стане на 2 лютага ў Беларусі налічваецца 1415 палітвязняў. Большасці з іх па выхадзе на волю спатрэбіцца рэабілітацыя.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






