BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каля дзевяці тысяч беларусаў сёлета атрымалі карты паляка

Сёлета Польшча выдала каля дзевяці тысяч карт паляка беларусам, паведамілі ў прэс-службе польскага Міністэрства замежных спраў. Карта паляка — гэта дакумент, які пацвярджае роднасную і культурную сувязь замежніка з Польшчай.

Фота з адкрытых крыніц

Ён дае шэраг пераваг: атрыманне нацыянальнай візы, спрошчанае працаўладкаванне, а таксама лягчэйшы шлях да атрымання віду на жыхарства і польскага грамадзянства. Для атрымання карты неабходна пацвердзіць, што хаця б адзін з продкаў заяўніка — бацька, бабуля ці дзед, прабабуля ці прадзед — меў польскае грамадзянства або нацыянальнасць.

Разам з тым, польскія ўлады плануюць узмацніць правілы выдачы карт паляка. Гэты крок звязаны з выпадкамі злоўжыванняў, напрыклад, выкарыстаннем фальшывых дакументаў для пацвярджэння польскіх каранёў.