BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каля Гародні пакончыў з сабой 22-гадовы памежнік

8 чэрвеня на ўчастку памежнай заставы “Усава” Гарадзенскай памежнай групы знайшлі цела вайскоўца з прыкметамі суіцыду.

Малады чалавек 2002 года нараджэння быў прызваны ў кастрычніку мінулага года. Па службе характарызаваўся станоўча, паведамляе Гарадзенская памежная служба. На момант трагедыі малодшы сяржант знаходзіўся ў памежным нарадзе па ахове дзяржаўнай мяжы.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Кіраўніцтва Дзяржпагранкамітэта і камандаванне Гарадзенскай пагранічнай групы выказала спачуванні родным і блізкім вайскоўца.