У Івацэвічах на Берасцейшчыне малады чалавек недалёка ад турмы «Воўчыя норы» ўчыніў акт самагубства. Яго не ўзялі на працу ў турму, замест гэтага чакаў прызыў у беларускую армію.

Паведамляе наша карэспандэнтка Аліна Андрыевіч:
– Малады чалавек, якога восенню павінны былі прызваць у армію, зрабіў спробу трапіць на працу ў мясцовую турму “Воўчыя норы”, нягледзячы на яе дрэнную рэпутацыю. Заробак тут нядрэнны, сацыяльны пакет неблагі, не бетон на будоўлі насіць і не салдацкія боты таптаць паўтара года. Маладзёна пагадзіліся ўзяць, сказалі прыйсці з дакументамі, але ён сеў на матацыкл без правоў, яго злавіла міліцыя і ён атрымаў папярэджанне. У турме сказалі, што яны такіх не бяруць, і нервы яго не вытрымалі. Прычыны невядомыя, ці ад таго, што не ўзялі на працу ў турму, ці ад страху перад прызывам у армію
Беларускае Радыё Рацыя





