Камісія, сфарміраваная BYSOL, правяла разбіральніцтва па абвінавачанні Андрэя Стрыжака ў харасмэнце. Яна выявіла 12 выпадкаў, уключаючы адпраўку непажаданых паведамленняў і злоўжыванне службовым становішчам з боку дзеяча.

Пасля абмеркаванняў прынята рашэнне працягнуць супрацу з Андрэем на паўгода ў якасці кансультанта. “Каманда BYSOL паставілася да такога вердыкту па-рознаму”, – распавёў медыя-менеджар BySol Антось Жукаў.
-Прынамсі тры асобы звольніліся з Фонду, бо яны не згодныя з канчатковым рашэннем гэтага пытання. Унутры каманды адбыўся каштоўнасны канфлікт. Бо хтосьці лічыць, што гэта несумяшчальна з працай у дабрачыннай арганізацыі. Іншыя лічаць, што трэба даць магчымасць Андрэю выправіцца.
Пры гэтым Андрэй Стрыжак цяпер цалкам адхілены ад любых кіруючых, прадстаўнічых і заснавальніцкіх функцый у BYSOL. Пасля 6 месяцаў будзе праведзена ацэнка супрацоўніцтва і прынятае рашэнне аб далейшым працягненні і фармаце працы.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






