BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каментар 18-гадовага стаў падставай для крымінальнай справы

Як паведміла пракуратура Магілёўскай вобласці, у Магілёве быў затрыманы 18-гадовы мясцовы жыхар за каментар у тэлеграм-чаце.

Хлопцу выставілі абвінавачванне за «адмаўленне генацыду беларускага народа» (арт. 130-2 КК) і змясцілі пад варту. Яму пагражае да пяці гадоў зняволення.

Праваабаронца і юрыст «Вясны» Павел Сапелка, каментуючы сітуацыю, што такая норма крыміналізуе гістарычныя дыскусіі і можа выкарыстоўвацца як інструмент абмежавання свабоды меркавання.

«Пакаранне да дзесяці гадоў пазбаўлення волі за выказванне меркавання — несувымерная і празмерна жорсткая санкцыя. Закон фактычна выключае магчымасць крытычнай інтэрпрэтацыі гісторыі».

вясна