BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Канцэрт і салдацкая каша на 500 чалавек: «Свята народнага адзінства» у Гомелі

Аб’яднаньне былых сілавікоў BelPol паведаміла, што ў Беларусі ўлады будуць ладзіць «Маратон адзінства». Паводле іхнай інфармацыі, гэта будзе акцыя ўладаў да выбараў, якая пройдзе ў 2024–2025 гадах і скончыцца вялікім канцэртам 24 лютага наступнага году. Музей Вялікай Айчыннай вайны да «Дня народнага адзінства» будзе частаваць гасцей салдацкай кашай, кашы павінна хапіць на 500 чалавек.

17 верасня ўлады хочуць правесці мерапрыемствы і ў рэгіёнах. Напрыклад, у Горадні толькі арэнда сцэнічных канструкцый, абсталявання і экранаў абыдзецца ў 20 тысяч рублёў, У Гомелі на «арганізацыю ўрачыстага святочнага канцэрту да «Дня народнага адзінства» хочуць патраціць 37 тысяч рублёў.