BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кандыдата хімічных навук асудзілі за палітыку

Вадзіму Мікулічу 38 гадоў. Ён родам з Амсціслава. Вучыцца паехаў у Менск, у 2010 годзе скончыў хімічны факультэт БДУ. Пасля ён паступіў у магістратуру, а пасля ў аспірантуру Інстытута хіміі новых матэрыялаў Акадэміі навук. У 2016 годзе навуковец паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю па фізічнай хіміі, якая была прысвечана тонкаплёначным матэрыялам для аптычных прылад.

Вадзіму Мікуліч
Вадзім Мікуліч

Доўгі час Вадзім працаваў у Акадэміі навук: спачатку малодшым, а потым і проста навуковым супрацоўнікам. Там ён займаўся арганічным сінтэзам і стварэннем палімераў.

У 2018 годзе Вадзім перайшоў у ЗАТ «Галаграфічная індустрыя» — кампанію, якая спецыялізуецца на вытворчасці галаграм і ахоўных знакаў для дакументаў. Там ён вырас з інжынера-тэхнолага да начальніка аддзела па навуцы і інавацыйнай дзейнасці, піша «Наша Ніва».

Навукоўца судзілі ў Менскім гарадскім судзе паводле ч. 1 і 2 арт. 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Прысуд, верагодна, «хатняя хімія».