Старшыня мясцовай беларускай суполкі «Пагоня» Віталь Цімошчанка лічыць неабходным пашырэнне дыялогу ў гэтым пытанні.
– Самым эфектыўным будзе гэтую тэму максімальна ўзняць на паверхню. Бо праз вайну ва Украіне людзі забываюцца, бо вялікія кантрасты. Нашая задача: як мага правесці большую інфармаванасць агулам у медыях, не толькі беларускамоўных — абавязкова трэба выводзіць на міжнародны ровень. Каб да гэтай тэмы ніколі не гублялася цікавасць медыяльная. Калі мы гэта зробім, то я думаю, што ў нас ёсць шанцы вызваліць людзей.
Арганізатарам Кангрэсу стаў Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Празе. Мерапрыемства будзе доўжыцца тры дні: з 23 да 25 траўня.
Беларускае Радыё Рацыя