BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Канстанцін Дубінчык: Трэба стварыць суполку беларусаў, якая будзе дапамагаць адзін аднаму

У  прадпрымальніка з Беларусі, які працуе ў Варшаве, Канстанціна Дубінчыка з´явілася ідэя па стварэнні беларускага клуба. Гэты клуб павінен аб´яднаць беларускую дыяспару з мэтай дапамогі тым, каму ў  замежжы жывецца вельмі цяжка. Пра сістэму клуба і яго будучую дзейнасць з Госцем Беларускага Радыё Рацыя, прадпрымальнікам Канстанцінам Дубінчыкам пагаварыла наш карэспандэнт Аліна Андрыевіч.

РР: Шматлікія людзі, якія ў 2020 годзе выступілі супраць дыктатара, аказваецца, цяпер расчараваныя. Яны бачаць, што няма агню, дзе можна пагрэцца, дзе можна адчуць нейкую абароненасць і набліжэнне мэты. Кожны чалавек хоча жыць у нармальнай краіне, быць свабодным і г.д. На вашую думку, як можна дасягнуць рэальных вынікаў?

Канстанцін Дубінчык: Мая ідэя ў тым, каб зрабіць такую спулку беларусаў, якая будзе дапамагаць адзін аднаму. На практыцы былі такія касы ўзаемаўратавання ў габрэяў і ёсць да гэтай пары ў армянскіх дыяспар.

Мне падабаецца, як яны зрабілі гэта ўсё, як арганізавана ў іх, габрэяў, усе жывуць добра, і я зайздросціў гэтаму народу па-добраму. Я не габрэй, але падабаецца, як яны робяць. Я думаю, а чаго не рабіць тое ж самае? Не трэба рабіць новы ровар, трэба проста рабіць тое ж самае, што прыдумалі лепшыя людзі планеты.

РР: То бок вы хочаце, каб беларусы згуртаваліся і стварылі касу?

Канстанцін Дубінчык: Так. Я схадзіў на сустрэчу з Пракоп’евым і Сахашчыкам, мне было цікава, што яны кажуць, і паслухаў і паглядзеў усе відэа Каардынацыйнай рады. На маю думку, яна можа быць суб’ектыўная, бо я не палітык, я бачу галоўную памылку, якую робяць усе палітыкі, і яны нічога не робяць для таго, каб выправіць гэтую памылку.

РР: Якая гэта памылка?

Канстанцін Дубінчык: Першае, Пракоп’еў да праўды быў найбліжэйшы, але пасля пайшоў не ў той бок, калі пачаў казаць, што бюджэт гэтай спулкі павінен быць часткова схаваны, таму што будзем рабіць нейкія сакрэтныя справы. Я ведаю, што калі пачнецца штосьці сакрэтнае, то ў той частцы будзе штосьці не добрае, будзе пад коўдрай адбывацца штосьці сакрэтнае.

І таму я прапаную рабіць наступнае: спулку па форме прафсаюза ці клуба, няма розніцы. Галоўнае ў той спулцы, што там беларусы, клуб беларусаў, так абазначым, назвы яшчэ не прыдумалі, але ёсць ідэя. Я ўжо сабраў 16 сваіх паплечнікаў, і разам спрабуем напісаць нейкі ўстаў гэтага клуба, як гэта працуе. Бо хто разумеў гэтую ідэю, разумее, як гэта будзе працаваць.

РР: Што будзе ўяўляць сабой гэты клуб, якая мэта будзе ў клуба і яго арганізатараў?

Канстанцін Дубінчык: Я не хачу быць самым галоўным, лічыць грошы і сачыць за імі, бо я ведаю схему, калі гэта трэба зрабіць, калі гэта запрацуе. Таксама буду радасна сядзець у гэтым клубе і быць, як усе, звычайным чалавекам. Схема наступная – гэта будаванне гарызантальных сувязяў. Задачы клуба – дапамагаць беларусам, якія за мяжой, бо ўсе палітыкі цэлы час думаюць, як дапамагчы беларусам, якія ў Беларусі. А беларусам, якія ў Беларусі, усё добра, бо яны не выходзяць на страйк. Я не хачу абвінавачваць усіх беларусаў, але каму нядобра, той з’язджае. І я так бачу, што заціхлі. Мы займаемся крыху не тым, трэба дапамагаць самым актыўным у замежжы, якім мы можам дапамагчы.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя